Піліп Біканаў: Норма для беларусаў – дапамога Украіне насуперак дыскрымінацыі



Група беларускіх сацыёлагаў пры падтрымцы Фонду ім. Фрыдрыха Эберта даследавала праблемы дыскрымінацыі беларусаў у розных краінах.

Вынікі прадставіў незалежны сацыёлаг Піліп Біканаў:

У нас няма меркаваць, што на тэрыторыі Польшчы, Літвы або Грузі знаходзіцца нейкая значная колькасць людзей, якія падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку, або ўлады Беларусі. Нормай для беларусаў у Польшчы, Літве і Грузіі з’яўляецца дапамога ўкраінцам, нават нягледзячы на праявы дыскрымінацыі з боку мясцовых, або з боку ўкраінцаў. Больш 70% у кожнай краіне, у Польшчы нават больш 80%, узялі ўдзел у дапамозе ўкраінцам.

Сацыёлагі спадзяюцца, што вынікі новага даследавання дазволяць пацвердзіць існаванне дыскрымінацыі і надалей прасоўваць інтарэсы беларусаў у Польшчы, Літве і Грузіі.

Даследаванне «Беларусы ў Польшчы, Літве, Грузіі: стаўленне да вайны, дапамога Украіне, дыскрымінацыя» даступнае па спасылцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Array