Святару Багамольнікаву прысудзілі 14 сутак арышту і распачалі крымінальную справу



Паводле апошняй інфармацыі, затрыманаму 31 жніўня праваслаўнаму святару Уладзіславу Багамольнікаву прысудзілі 14 сутак арышту, піша «Вясна».

У дачыненні да святара распачата крымінальная справа па артыкуле 361-1 КК („Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім”).

Як паведамляе адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, Багамольнікаў больш за два гады рассылаў паведамленні «сеючыя ў грамадстве разлад», а таксама збіраў грошы на патрэбы ВСУ.

Багамольнікава затрымалі 31 жніўня, выламаўшы дзверы ў кватэры.

Уладзіслаў Багамольнікаў – клірык прыхода храма Богаяўлення г. Менска Беларускай Праваслаўнай Царквы, чалец Епархіяльнага суда Менскай епархіі, выкладчык філасофіі Менскай духоўнай акадэміі. Ён служыў ліцію па Раману Бандарэнку і аб’яўляў галадоўку салідарнасці з палітвязнем Ігарам Лосікам.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што святар быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і дасылаў ім інфармацыю ў боты.