На Берасцейшчыне павялічваецца колькасць судоў за падтрымку Украіны



За падтрымку Украіны – такія палітычна матываваныя судовыя паседжанні ўсё часцей адбываюцца на Берасцейшчыне.

Гэта як крымінальныя, так і адміністрацыйныя справы, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:

– З такіх новых трэндаў, або якія набываюць масавасць, можна адзначыць, што стала крыху больш прысудаў за тое, што беларусы неяк выказваюцца наконт расейска-украінскай вайны, ці збіраюцца неяк Украіне дапамагаць. Такіх судоў робіцца ўсё больш і больш.

Па стану на 31 жніўня на Берасцейшчыне палітвязнямі было прызнана 249 чалавек. За два тыдні лічба фактычна не змянілася, паколькі былі прызнаныя новыя асобы, але і былі тыя, у каго скончыўся тэрмін адбыцця прызначанага пакарання.

Беларускае Радыё Рацыя