Затрыманы кіраўнік менскай Кальяннай №1 Іван Мураўёў



Следчы камітэт прыйшоў у знакамітую Кальянную №1 на Карла Маркса і арыштаваў шматгадовага яе кіраўніка Івана Мураўёва. Гэты чалавек знакаміты тым, што ўжо 10 гадоў прасоўвае кальянную культуру сталіцы. Папярэдне, Мураўёва абвінавачваюць па адным з «экстрэмісцкіх» артыкулаў. 

Івану Мураўёву 43 гады. У свой час ён стаяў ля вытокаў тэлеканала СТБ, але апошнія дзесяць год кіруе знакамітай «Кальяннай №1» на Карла Маркса.  

У пратэстах 2020-га Мураўёў не ўдзельнічаў, але паспеў пабываць на сутках — аказаўся выпадковай ахвярай выцягванняў з машын. 

Меркавана, затрыманне звязанае з адным з «экстрэмісцкіх» артыкулаў.