1 верасня навучальны клас адкрылі ў гомельскім СІЗА
1 верасня навучальны клас адкрылі ў гомельскім СІЗА. Як піша „Гомельская праўда”, вучыцца там будуць непаўналетнія, якія знаходзяцца пад следствам.

Адчыніць такі клас дапамаглі абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа разам з Гомельскай епархіяй.

Навучаць дзяцей будуць выкладчыкі з гомельскай СШ №27. Клас мае неабходную мэблю, дошку і тэлевізар для прэзентацый.

У Беларускім Чырвоным Крыжы кажуць, што кожнаму непаўналетняму ўручылі неабходныя школьныя прыналежнасці і канцтавары.