За жнівень па „пратэсных” крымінальных справах асуджана каля ста чалавек



За жнівень па „пратэсных” крымінальных справах асуджана не менш за 98 чалавек.

Праваабарончы цэнтр „Вясна” прыводзіць дадзеныя жнівеньскага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі.

Агулам за мінулы месяц па палітычных справах прысудзілі 223 гады і 10 месяцаў зняволення, 29 гадоў „хіміі”, 62 гады „хатняй хіміі”, амаль 90 тысяч рублёў штрафу.

У 64-х працэнтах выпадкаў па „пратэсных” крымінальных справах суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.