«Беларускі штогоднік-2021»: «Унутраная акупацыя» Беларусі, рука Расеі і шэльмаванне ЗША
Прадстаўнікі экспертнай супольнасці прадставілі разгляд вынікаў для Беларусі 2021 года ў аналітычнай кнізе «Беларускі штогоднік». Асноўную тэндэнцыю для краіны, якая ўплывае на ўсе сферы жыцця, абазначыў старэйшы аналітык Цэнтра новых ідэй, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў.

– Далей дзяржава згубіла давер. Не здолела яго аднавіць дасюль. У 2021 годзе аформіўся і зафункцыянаваў рэжым унутранай акупацыі. У 2020 годзе беларускі народ на выбарах адмовіў Аляксандру Лукашэнку ў праве прадстаўляць сябе. Улада разглядае пратэстоўцаў як ворагаў.
Новае ў стасунках паміж Беларуссю і ЗША адзначыў эксперт па стратэгічных камунікацыях, экс-супрацоўнік аддзела публічнай дыпламатыі Пасольства ЗША ў Беларусі Антон Пянькоўскі.

У адносінах ЗША і Беларусі важна адзначыць рост уплыву і кантактаў беларускіх дэмакратычных сіл з Вашынгтонам. Дзярждэпартамент ЗША наўрад ці ўспрымае нейкую сур’ёзную суб’ектнасць Лукашэнкі на працягу гэтага году. Кантакты сталі больш актыўна наладжвацца з дэмакратычнымі сіламі, у прыватнасці з Офісам Святланы Ціханоўскай. Адбылася яе сустрэча з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і дзяржсакратаром Блінкеным. Відавочна, гэты візіт не быў ацэнены належным чынам афіцыйным Менскам.
Асобна ўкладальнікі «Беларускага штогодніка» ўзгадалі імёны аўтараў і рэдактараў выдання – Валерыі Касцюговай і Ягора Лебядка, якія з’яўляюцца на сённяшні дзень палітвязнямі.
Аналітычнае выданне «Беларускі штогоднік» даступны па спасылцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Array