Адваката Уладзіміра Ангельскага арыштавалі на 14 сутак
Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння, 2 верасня, у судзе Маскоўскага раёна Менска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы адваката Уладзіміра Ангельскага.

Яго затрымалі ў Менску яшчэ 31 жніўня. У Маскоўскім РУУСе на адваката склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі). Вядома, што суддзя Юрый Машкетаў пачаў разгляд справы яшчэ ўчора — 1 верасня. На судзе дапыталі і сведку-міліцыянта, які блытаўся ў паказаннях, а на судзе праз скайп прысутнічаў у балаклаве.
У выніку, Уладзіміра прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыянту і аршытавалі на 14 сутак.
Ангельскі — адвакат Менскай абласной калегіі адвакатаў. Да гэтага працаваў у адвакацкім бюро «РЕВЕРА», а таксама быў партнёрам у адвакацкім бюро «Брагінец і Партнёры».