34-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі



З па 4 верасня ў Саўт-Рыверы пройдзе 34-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі.

Дата: 3–4 верасня. Месца: Беларускі цэнтар ў Саўт Рывер, Нью Джэрсі (284 Whitehead Ave, South River, NJ 08882)

Арганізатар мерапрыемства: Belarusian Canadian Alliance / Згуртаванне Беларусаў Канады

Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Канады запрашае ўсіх беларусаў Паўночнай Амерыкі на 34-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая пройдзе ў беларускім цэнтры ў Саўт Рывер, Нью Джэрзі.

Тэма: Новыя мэты і задачы Паўночна-Амерыканскае Беларускае Дыяспары ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне.

Ганаровыя госьці: Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк.

Госьці з Беларусі: Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская.

Дзеля ўдзелу ў Сустрэчы неабходна зарэгістравацца ў Арганізацыйным камітэце па тэлефоне, ці праз імэйл. Таксама да сябраў Арганізацыйнага камітэту можна звяртацца па любых пытаннях наконт Сустрэчы.

Да ўдзелу запрашаюцца усе беларускія суполкі, актывісты і арганізацыі ЗША і Канады.

3 верасьня (1 дзень)

13:00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў

14:00 – Адкрыццё Сустрэчы

15:00 – Абед

16:00 – Дыскусія /Круглы стол

Тэма круглага стала: “Дзейнасць беларускай дыяспары Паўночнай Амерыкі ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне”

18:00 – Мастацкая частка/ Канцэрт

4 верасьня (2 дзень)

10:00 – Працяг рэгістрацыі ўдзельнікаў

10:00 – Багаслужба

11:30 – Адзначэнне 100-годдзя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы

12:00 – Перапынак з пачастункам.

13:00 – Дыскусія /Круглы стол

Тэма круглага стала: “Новыя мэты і задачы беларускай дыяспары Паўночнай Амерыкі ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне”

15:00 – Барбекю і адпачынак на сьвежым паветры

Гатэль: Hilton East Brunswick Hotel & Executive meeting center

3 Tower Center Blvd, East Brunswick, New Jersey 08816

Кантакты Арганізацыйнага камітэту:

Міхась Чаропка [email protected] +1 (929) 536-5571

Ганна Сурмач [email protected] +1 (347) 858-5335

Array