Драгічынца асудзілі да трох гадоў калоніі
У Берасцейскім абласным судзе 1 верасня вынеслі прысуд 33-гадоваму ураджэнцу Драгічына Антону Малюгу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 375-1 (незаконныя збіранне звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты). Справу разглядаў Мікалай Сенько.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у першыя дні вайны ва Украіне «збіраў каля Пінску звесткі аб размяшчэнні воінскіх частак», на мапе Беларусі адзначыў месца размяшчэння воінскіх часцей і скінуў яе чалавеку ва Украіне, а таксама скідаў тэксты ў «экстрэмісцкія тэлеграм-бот».
Такія дадзеныя пра вайскоўцаў палічылі дзяржсакрэтамі ды звесткамі, якія складаюць службовую таямніцу.
Вясна