У палітвязня Максіма Знака дзень народзінаў
Праваабаронцы апублікавалі справаздачу наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні. Адмыслоўцы канстатуюць, што грамадска-палітычны крызіс і крызіс правоў чалавека паглыбляецца. На працягу месяца ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны і адміністрацыйны пераслед грамадзян паводле палітычных матываў, у тым ліку за антываенныя выступы. Вядома пра мінімум 387 затрыманых у жніўні.
За той жа месяц праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі 92-ух чалавек. Свабода слова ў Беларусі па-ранейшаму парушаецца ў самых розных формах. 29 прадстаўнікоў СМІ пазбаўлены волі.

Сёння 41 год адзначае палітзняволены адвакат Максім Знак. Гэта ўжо другі дзень народзінаў Максіма за кратамі: яму прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі нібыта за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання і змову з мэтай захопу ўлады».
Беларускае Радыё Рацыя