Беларускія спартоўцы заснавалі Дзень спартовай салідарнасці



Беларускія спартоўцы заснавалі Дзень спартовай салідарнасці. Яго будуць адзначаць 30 верасня.

Ён будзе прысвечаны барацьбе свабодных спартоўцаў супраць дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. 

У сацсетках Беларускага фонду спартовай салідарнасці  паведамляецца, што ў гэты дзень у розных гарадах свету пройдуць лакальныя спаборніцтвы, турніры ды іншыя мерапрыемствы.

Акцыя салідарнасці пройдзе ў Кіеве. Яна будзе прысвечаная ўкраінскім атлетам, якія загінулі на вайне з Расеяй.

Беларускае Радыё Рацыя