У Беларусі хутка з’явіцца згушчонка з незвычайным густам
Вядомы ў Беларусі малочнакансервавы камбінат у Глыбокім пашырае «лінейку» прадукцыі. У бліжэйшы час беларусы змогуць паспрабаваць «вішнёвую згушчонку» з водарам чэры–брэнды, паведамляе «Рагачоў анлайн».
Навінку прадставілі напрыканцы лета.

У Глыбокім эксперыментавалі з густамі і раней. Камбінат вырабляў згушчонку з водарам какавы, натуральнай кавы, з цыкорыем, з фруктозай, у продаж паступала «арахісавая згушчонка». Цяпер лінейка стала больш пладовай.