У Беларусі – пяць новых палітвязняў
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек. Гэта — Ілля Гольцаў, Аляксей Рэзнікаў, Анастасія Лазарэнка, Наталля Лашч і Дзмітрый Іванчанка. Іх справы праваабарончыя арганізацыі лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць іх вызвалення.

Агульны лік палітвязняў у Беларусі складае 1 327 чалавек. Як адзначаюць праваабаронцы, Наталля Лашч — былая супрацоўніца пракуратуры. Пра яе затрыманне стала вядома ў жніўні. Крымінальную справу распачалі за „распальванне сацыяльнай варожасці” — „незаконна распаўсюджвала інфармацыю пра прыватнае жыццё пракурорскіх работнікаў [Фрунзенскага раёна] і іх персанальныя даныя ў сетцы інтэрнэт”.