Хакеры ўзламалі сайт БелАЗа і заявілі пра пашырэнне барацьбы з рэжымам
Беларускія падпольшчыкі заявілі пра „пашырэння барацьбы з рэжымам”. Сваю заяву яны змясцілі на ўзламаным сайце БЕЛАЗ.

Хакеры прадставіліся „Аб’яднаным штабам Супраціву горада Менска”, тэкст падпісаў нехта „Фідэль”. Яны пішуць пра карупцыю ўлады, пра расейскія крэдыты, грошы якіх „не даходзяць да беларускага народа, беларускіх рабочых”. Таксама ў заяве змешчаны пагрозы на адрас тых, хто мае дачыненне да рэжыму і рэпрэсій.
„Аб’яднаны штаб Супраціву г. Менска” ўпершыню заявіў пра сябе 16 жніўня. На ўзламаным сайце „Беларуськалія” быў змешчаны яго зварот. Праз два тыдні, каб „павіншаваць” Аляксандра Лукашэнку з днём народзінаў, хакеры ўзламалі сайт Менаблвыканкама.