Асудзілі жанчыну, якая правяла антываенную акцыю на лінейцы ў Наваполацку



Асудзілі Ганну Тукаву — жанчыну, якая 1 верасня падчас лінейкі ў гімназіі №1 горада Наваполацка, выйшла з антываеннай акцыяй.

Фота: t.me/viasna96

Вядома, што ёй прызначылі штраф (у яе маленькае дзіця, таму на «суткі» яе адправіць не маглі), але на волю яна так і не выйшла — на Ганну быў складзены яшчэ адзін пратакол, піша ПЦ «Вясна». Як паведамлялася, 1 верасня ў наваполацкай гімназіі адбывалася выступленне падлеткаў у вайсковай форме. Дзяўчына падыйшла да іх, узьняўшы рукі й паказваюць пальцамі знак «вікторыя». Праз некалькі хвілінаў міліцыянт вывеў яе з тэрыторыі школы.