На дзесяцярых палітвязняў пракурор просіць агулам 94 гады пазбаўлення волі



Стала вядома. якія прысуды запрасіла абвінавачанне дзесяці палітвязням, якіх судзяць у Менскім гарадскім судзе з 25 красавіка. Як пішуць праваабаронцы, даведаліся пра гэта з ліста Акіхіра Гаеўскага-Ханады. Агулам на ўсіх пракурор запрасіў 94 гады пазбаўлення волі.

Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў;

Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў;

Марфа Рабкова — 15 гадоў;

Аляксей Галаўко — 12 гадоў;

Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў;

Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.

Прысуд па гэтай справе сёння ў Менгарсудзе ў 15 гадзін агучыць суддзя Раман Бізюк. Працэс цягнецца з 25 красавіка. Маладых людзей вінавацяць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у іх ліку — удзел у масавых беспарадках, удзел у экстрэмісцкім фармаванні, асабліва злоснае хуліганства ды інш. Адзіная ў групе дзяўчына, Марфа Рабкова, — валанцёрка праваабарончага цэнтра „Вясна”. Яна знаходзіцца за кратамі ўжо амаль два гады.