Генадзь Коршунаў: Раскол у Беларусі існуе толькі паміж дзяржавай і людзьмі



У межах анлайн-дыскусіі ініцыятывы „Банк ідэй” сацыёлагі паспрабавалі паставіць кропку ў пытанні, ці маецца раскол у беларускім грамадстве, асабліва паміж тымі, хто з’ехаў альбо застаўся.

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў адзначыў карысць адмаўлення такога панятку:

Цяпер беларускае грамадства, гэта не толькі тыя, хто ў Беларусі, але і тыя, што за мяжой. Я лічу, што адна з галоўных задач беларусаў замежжа, гэта захаванне тых гарызантальных сувязяў. Калі захаваюцца тыя сацыяльныя рэсурсы камунікацыі, якія былі накоплены за папярэднія гады, то вось гэтая розніца ў досведзе, яна стане не асновай расколу на тых, што з’ехалі і тых, што засталіся, яна стане вялізным рэсурсам пры ўмове, што мы не будзем культываваць тэму расколу.

На думку экспертаў, знаходзячыся ва ўладзе, Лукашэнка замацоўвае каштоўнасныя рознагалоссі ўнутры грамадства ў законах і дзяржаўных структурах, ствараючы, так званы, персаналісцкі аўтарытарызм.

Беларускае Радыё Рацыя