Агучаны прысуд па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»
Палітзняволеным праваабаронцам “Вясны” агучылі прысуды. Марфе Рабковай — 15 гадоў калоніі, а Андрэю Чапюку — 6 гадоў калоніі.

Пазіцыю Праваабарончага цэнтра “Вясна” агучвае яго юрыст Павел Сапелка:
-Абвешчаны прысуд – па-першае, жорсткі, па-другое, самавольны. І ў адносінах да Марфы Рабковай гэта самы жорсткі вырак. І гэта самы жорсткі вырак праваабаронцам, які-кольвек абвяшчаўся ў Беларусі. Мы, безумоўна, асуджаем гэты вырак як вырак, які тычыцца Марфы і Андрэя, так і ў адносінах да 8 палітвязняў-анархістаў, якія былі пакараныя за свае перакананні і за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў.
Разам з праваабаронцамі Марфай Рабковай і Андрэем Чапюком па адной справе праходзілі яшчэ 8 палітзняволеных—усе яны з’яўляюцца актывістамі анархічнага руху.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, ім далі наступныя тэрміны:
• Аляксандру Францкевічу — 17 гадоў калоніі;
• Акіхіру Гаеўскаму-Ханадзе — 16 гадоў калоніі;
• Аляксею Галаўко — 12 гадоў калоніі;
• Паўлу Шпетнаму, Мікіце Дранцу, Аляксандру Казлянку — па 6 гадоў калоніі;
• Андрэю Марачу, Данілу Чулю — па 5 гадоў калоніі.
Гэтую справу вёў суддзя Сяргей Хрыпач, прысуды вынесены ў Менскім гарадскім судзе.
Беларускае Радыё Рацыя