Аляксандр Шкрабаў падпісаў кантракт з венгерскім клубам



Беларускі абаронца Аляксандр Шкрабаў працягне кар’еру ў венгерскім клубе ДВТК, які выступае ў Эрсце Лізе, інфармуе „БХ”.

Фота: torunskihokej.pl

22-гадовы хакеіст падпісаў кантракт тэрмінам на адзін год. У мінулым сезоне Шкрабаў абараняў колеры ХК „Торунь”. У 40 гульнях чэмпіянату Польшчы ў яго актыве 6 (2+4) балаў.

„Менчанка” з перамогі пачала выступленне ў Кубку Расеі

Валейбалісткі „Менчанкі” перамаглі анапскае „Дынама” ў стартавым матчы папярэдняга этапу Кубка Расеі. Беларуская каманда гуляе ў чацвёртай групе, якая праводзіць свае матчы ў Туле. Суперніцамі „Менчанкі” таксама з’яўляюцца краснадарскае „Дынама”, „Ліпецк”, „Туліца”, і ЮЗГУ-„Атам” з Курскай вобласці.

Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу „US Open”, дзе згуляе з Плішкавай

У Нью-Ёрку ў матчы чацвёртага круга адкрытага чэмпіянату ЗША беларуска Арына Сабаленка перамагла ў трох сэтах 28-гадовую амерыканку Даніэль Колінз — 3:6, 6:3, 6:2. У чвэрцьфінале турніру Сабаленка згуляе з Каралінай Плішкавай з Чэхіі, якая на папярэдняй стадыі спаборніцтваў адолела беларуску Вікторыю Азаранку — 7:5, 6:7 (5:7), 6:2.

У матчы чацвёртага круга US Open беларус Ілля Івашка ў пяці сэтах саступіў 21-гадоваму прадстаўніку Італіі Яніку Сінеру — 1:6, 7:5, 2:6, 6:4, 3:6.

Аліна Гарнасько: гатова паехаць на Алімпіяду пад нейтральным сцягам, мне ўсё астатняе будзе не важна

Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіо Аліна Гарнасько не стала адпрэчваць ідэю выступу на АГ пад нейтральным сцягам, калі такі шанец прадставіцца.

«Я думала, што ў мяне пытанняў з матывацыяй не павінна быць. Я хачу паехаць у Парыж-2024. Мне спадабаліся гэтыя эмоцыі, і я ня ведаю, што будзе далей. У гэтым годзе перада мной выключылася святло ўсюды. Я гатова паехаць пад нейтральным сцягам. Я ўсё жыццё трэніравалася, каб паказваць гімнастыку. І мне ўсё астатняе будзе не важна», – сказала Гарнасько.

Беларускае Радыё Рацыя