Колькі працягнецца вайна і як у ёй перамагчы Украіне?



Вайна не скончыцца ў гэтым годзе. Украінскае войска ўжо рыхтуецца да ваенных дзеянняў у 2023-м, калі будуць патрэбныя некалькі контрудараў. Пра гэта пішуць у артыкуле, змешчаным на сайце ukrinform, галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны і першы намеснік Камітэта Вярхоўнай рады Украіны па пытаннях нацбяспекі, абароны і выведкі Міхайла Забродскі.

Фота: ukrinform.ua

Яны акрэсліваюць выклікі, якія стаяць перад Украінай у будучыні. Гэта і магчымыя атакі расейцаў на Ізюмскім і Бахмуцкім кірунках на Данбасе, і атака на Запарожскім кірунку з мэтай захапіць Запарожжа і Днепр, і прасоўванне ў бок Мікалаева і Адэсы. „Не выключана з парадку дня і вяртанне да задумы захапіць Кіеў і пагроза паўторнага разгортвання баявых дзеянняў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, — пішуць Залужны і Забродскі.

У публікацыі ўпершыню афіцыйна ўкраінскім бокам прызнана „серыя паспяховых ракетных удараў па крымскіх авіябазах”.

Array