Аб’яднаны пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»



Такое рашэнне датаванае 30-ым жніўня. У спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» кабінет быў уключаны 5 верасня. Цяпер у спісе ўжо 86 пазіцыяў.

Нагадаем, пра стварэнне калектыўнага выканаўчага органу – Аб’яднанага пераходнага кабінету – было абвешчана падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» 9 жніўня.

Сёння ў склад Пераходнага кабінету ўваходзяць: Святлана Ціханоўская (кіраўніца Кабінету), Валер Кавалеўскі (намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінету ў замежных справах), Павел Латушка (намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінету ў транзіце ўлады), Аляксандр Азараў (прадстаўнік Кабінету ў аднаўленні правапарадку), Валерый Сахашчык (прадстаўнік Кабінету ў абароне і нацыянальнай бяспецы).

Array