Былога дырэктара па маргетынгу менскай крамы «Снікерхэд» адправілі на «суткі»
7 верасня на праўладных каналах з’явілася відэа з затрыманым дырэктарам крамы красовак «Снікерхэд» Сяргеем Калядой і былым дырэктарам па маргетынгу гэтай жа крамы Уладзімірам Стасевічам. Але, папярэдне, іх затрымалі яшчэ 5 верасня.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 6 верасня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска адбыўся суд над Стасевічам. Суддзя Таццяна Полулех прызнала Уладзіміра вінаватым па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) і арыштавала яго на 13 сутак. Лёс Сяргея Каляды высвятляецца.
«Снікерхэд» — адна з самых папулярных крамаў абутку ў Менску. Яна месціцца ў БЦ «Аляксандраўскі» на праспекце Пераможцаў.
Абодва мужчыны ягоныя сузаснавальнікі. Крама працуе больш за сем гадоў.
Мужчын абвіначваюць у данатах на дапамогу пацярпелым падчас пратэстаў.