Паштовы канверт, прысвечаны Янку Купалу і Якубу Коласу
РУП “Белпошта” выпусціла паштовы канверт з маркай, прысвечаны народным пісьменнікам Беларусі Янку Купалу і Якубу Коласу.

Канверт выйшаў з друку ў паштовай серыі “Вядомыя асобы Беларусі”. На канверце адлюстраваны партрэты песняроў, іх кнігі і аўтографы вершаў.
Першае гашэнне канверта адбылося сёлета на галоўпаштамце ў Менску 7 ліпеня. Другое гашэнне адбудзецца ў Менску 3 лістапада.
Выхад канверта прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Беларускае Радыё Рацыя