Дзмітрый Шчыгельскі: Дзеянні Лукашэнкі адносна грамадзянства беларусаў юрыдычна нікчэмныя
6-га верасня Лукашэнка заявіў, што беларусам з «картай паляка» або відам на жыхарства хочуць абмежаваць правы, а грамадзян, якія з’ехалі, будуць пазбаўляць грамадзянства.

Сітуацыю камэнтуе палітык, палітычны прадстаўнік руху «Супраціў» Дзмітрый Шчыгельскі:
– Усе развагі пра пазбаўленне грамадзянства – абсалютна пустыя. Імітацыя бурнай дзейнасці. Да таго часу, пакуль захоўваецца лукашэнкаўскі рэжым, тым, хто трапіў у спісы экстрэмістаў, а тым больш тэрарыстаў, у Беларусі няма чаго рабіць, акрамя варыянту прыехаць і сесці. Прыехаць, дамовіцца на вялікую пакаяльную канферэнцыю – і тое, видаць, нічога не гарантуе. Калі рэжым сыдзе, то ўсе гэтыя акты аб пазбаўленні грамадзянства будуць імгненна прызнаныя юрыдычна нявартымі, і грамадзяне, якіх пазбавяць грамадзянства, сваё грамадзянства атрымаюць назад.
На думку Дзмітрыя Шчыгельскага, такая сучасная дзяржаўная палітыка рэжыму, у тым ліку адсочванне асобаў з картай палякай і разбурэнне магіл жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі, накіраваная на тое, каб пасварыць беларусаў і палякаў, а таксама выслужыцца перад Пуціным.
Беларускае Радыё Рацыя
Array