74-гадовая пенсіянерка засуджана да двух з паловай гадоў калоніі



Лідарка грамадскага аб´яднання пенсіянераў «Наша пакаленне» Таццяна Зялко асуджае цяперашні тэрор у краіне. А тэрор супраць пенсіянераў – гэта проста недаравальна.

Таццяна Зялко

У людзей падарвана здароўе цяжкім жыццём і працай, якой пажылыя людзі аддалі ўсё сваё свядомае жыццё. А цяпер іх караюць тыя, за чый кошт яны жывуць і хто іх наняў на працу, кажа спадарыня Таццяна:

– Прачынаюся раніцай і чытаю інтэрнэт, бо каго-небудзь абавязкова затрымалі яшчэ раніцай. Агульная колькасць паводле звестак праваабаронцаў гэта 757 чалавек, якія былі затрыманыя. Па крымінальных справах у нас пенсіянеры сядзяць 32 чалавекі старэйшыя за 60 гадоў. З якіх 5 старэйшыя за 70. Прычым найбольш пажылая 74 гады – Наталля Таран атрымала 2.5 года агульнага рэжыму ў калоніі.

Паводле Таццяны Зялко, гэта яшчэ не кажучы пра пенсіянераў Рыгора Кастусёва і Мікалая Статкевіча, якіх пазбавілі волі ні за што на 10 – 12 гадоў.

Актывіста ўпэўнена, што няма будучыні ў краіны, дзе не шануецца старасць. Хто-хто, а пенсіянер Лукашэнка павінен гэта ведаць.

Беларускае Радыё Рацыя