Канцэрт гурта “:B:N:” у Варшаве



У гэтую суботу, 10-га верасня, у Варшаве адбудзецца канцэрт лідара беларускага рок-гурта “:B:N:” Алеся Лютыча.

Імпрэза пройдзе ў акустычным фармаце і будзе адметнай як мінімум па дзвюх прычынах. Тлумачыць Алесь Лютыч:

– Па-першае, гэта першы канцэрт амаль за два гады. З кастрычніка 2020 году ў нас не было канцэртаў. Ані электрычных, ані акустычных. Нават трохі хвалююся, як упершыню здаецца. Ну і па-другое тое, што гэты канцэрт адбываецца не ў Беларусі на жаль ці на шчасце, не ведаю нават з якога боку гэта разглядаць. Спадзяюся, што ўсё пройдзе выдатна.

Канцэрт пройдзе ў “Beer Station Centrum” (Lwowska, 17).
Пачатак імпрэзы – у 18:00.
Радыё “Рацыя” – інфармацыйны партнёр падзеі.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя