Анджэй Пачобут скончыў знаёміцца з матэрыяламі справы
Палітвязень Анджэй Пачобут паведаміў блізкім, што 5 верасня скончыў знаёміцца з матэрыяламі справы. Аб’ём справы агромністы, а на знаёмства з ёй выдзелілі толькі месяц. Пачобут для таго, каб прачытаць як мага больш, нават адмовіўся ад абеду і чытаў матэрыялы з раніцы да вечара.

Журналіст і адзін з лідараў Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года па так званай “польскай справе” — разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. Трох затрыманых актывістак пазней вывезлі на мяжу з Польшчай. У Беларусі засталіся Пачобут і старшыня Саюза Палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс. Яе сёлета ўвесну перавялі пад падпіску аб нявыездзе. Абодвух вінавацяць у распальванні варожасці, а Пачобута яшчэ ў закліках да санкцый.