Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці каралевы Вялікабрытаніі
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні народу Вялікабрытаніі і каралеўскай сям’і з нагоды смерці каралевы Лізаветы II.

„Яе Вялікасць каралева Лізавета была цвёрдая і справядлівая ў самыя неспакойныя часы. Яе стойкасць і служэнне будуць натхняць і надалей” — напісала Ціханоўская ў Twitter
Брытанская каралева Лізавета II памерла 8 верасня на 97-м годзе жыцця. У Вялікабрытаніі і шэрагу іншых краін аб’яўлена 10-дзённая нацыянальная жалоба. Каралём Вялікабрытаніі стаў 73-гадовы прынц Чарльз, які прыняў імя Карл ІІІ.
Array