Рыгор Астапеня: Ідэя ўступлення ў вайну з Украінай для беларусаў застаецца маргінальнай
У Варшаве прадставілі вынікі новага апытання грамадскай думкі ў Беларусі наконт стаўлення да вайны за апошні час.

Актуальную інфармацыю па беларускіх настроях прадставіў дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня:
– Ваенныя дзеянні расейскага войска па-ранейшаму не падтрымліваюцца большасцю. У Беларусі ёсць нарастаючы запыт на дэкларацыю Беларуссю нейтралітэту ў гэтым канфлікце. Беларусы лічаць, што беларускае войска наўрад возьме ўдзел у вайне, і што ў выпадкі, калі беларускія салдаты адмовяцца ваяваць ва Украіне, не будзе асуджэння ў дачыненні да гэтых салдат. Тэлевізар усё ж уплывае на тое, як успрымаюць вайну, ён мае нейкі пэўны ўплыў на частку беларусаў. 47% гарадскіх жыхароў лічаць, што расейскія войскі не ўжываюць зброю супраць мірных грамадзян.
Паводле вынікаў даследаванняў, асноўным страхам для беларусаў застаецца мажлівасць нанясення ўдару па тэрыторыі з боку Украіны. З гэтай пагрозай варта больш працаваць дэмакратычнай апазіцыі Беларусі на міжнароднай арэне.
Фота аўтара:
Беларускае Радыё Рацыя










