Аляксандр Алесін: Мажлівая задача вучэнняў у Беларусі – трэніроўка адбіцця атак палка Каліноўскага з Украіны
З 8-га верасня Беларусь сумесна з расейскім войскам працгявае чарговыя ваенныя вучэнні непадалёк ад польскай і украінскіх межаў.

Ацэнку сітуацыі дае незалежны ваенны аглядальнік, вядучы беларускі эксперт па пытаннях абароны і ваенна-прамысловага комплексу Аляксандр Алесін:
– Наогул з пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі гэта 19-я вучэнні. Практычна перманентна Беларусь праводзіць гэтыя вучэнні. Існуе меркаванне, што гэта плата Беларусі за тое, што яна наўпрост не ўдзельнічае ў ваеннай аперацыі супраць Украіны. Версія, якая развіваецца беларускімі патрыятычнымі коламі за мяжой: Лукашэнка баіцца наступу фармаванняў, якія на тэрыторыі Украіны арганізаваныя апазіцыяй – палкі ці батальёны імя Каліноўскага.
Паводле яшчэ адной агучанай версіі да эксперта, вучэнні Беларусі на мяжы з Украінай уяўляюць сабой сваеасаблівую кампенсацыю ад Лукашэнкі Пуціну за непрамое ўступленне беларускага войска ў вайну. Безумоўна, такія ваенныя крокі з’яўяюцца рашэннем рэжыму Беларусі, але не народа.
Беларускае Радыё Рацыя
Array