Аграсядзібы чакаюць дзяржаўную рэвізію, каб пацвердзіць свой статус



У Беларусі чакаецца рэвізія аграсядзібаў. Кіраўніцтва краіны незадаволена сітуацыяй у гэтым напрамку. Неўзабаве ў раёнах павінны быць утвораныя камісіі, якія правядуць кантроль, хто рэальна займаецца агра-турызмам, а хто пад прыкрыццём “аграсядзібы” карыстаецца льготамі і займаецца рэстаранным ці гатэльным бізнэсам.

“Але хто замінае пад праверку зрабіць неабходны малюнак?”, – такое пытанне мае эксперт у турыстычнай галіне Таццяна Хвагіна:

– Пад нейкую камісію, пад нейкае кіраўніцтва, якое займаецца агратурызмам, можна паказаць на гэты момант, як у нас усё цудоўна, як мы выкарыстоўваем прыродную нашу, культурную і гістарычную спадчыну, але гэта толькі на момант. Калі б хто разбіраўся і паглядзеў, то гэтая, напрыклад, аграсядзіба 99 працэнтаў яе дзейнасці – гэта абслугоўванне.

Вынікам рэвізіі павінна быць выяўленне аграсядзібаў, якія не адпавядаюць свайму статусу. Такім уладальнікам плануецца прапанаваць змяніць форму ўласнасці ці самаліквідавацца.

Беларускае Радыё Рацыя