Падляшскі гурт „AS” выдаў новую кружэлку
„Сустрэў я ружу” – такую назву мае найноўшая кружэлка падляшскага калектыву „АS”.

Песні гурта вядомыя і папулярныя ў слухачоў „Падляшскага канцэрту пажаданняў”, які можна пачуць па суботах на хвалях нашага радыё. Над кружэлкай прыйшлася працаваць амаль дзесяць гадоў, распавёў лідар гурта „АS” Славамір Трафімюк:
– Мы спявалі, дапрацоўвалі песні, выбралі ранейшыя. Нам перашкодзіў кавід, бо мы маглі выдаць яе на два гады раней. Хацеў давесці да канца, запісаць больш песень – тут 12-ць.
Кружэлка „Сустрэў я ружу” прымеркавана да 30-годдзя калектыву „АS”.
Беларускае Радыё Рацыя