Вайна ва Украіне: вызваленыя ад акупантаў Ізюм і Ліман
Прарасейскія крыніцы пішуць, што УСУ ўзялі Ізюм і Ліман. Па іх інфармацыі, расейскай арміі давялося адступіць, каб пазбегнуць акружэння. Раней з’явіліся паведамленні пра дэакупацыю Купянска — трэцяга па велічыні горада ў Харкаўскай вобласці й важнага транспартнага вузла на ўсходзе Украіны.

Узяцце гораду пацвярджае і Служба бяспекі Украіны. Афіцыйнай інфармацыі пра ўцёкі расейскага войска з Ізюма і Лімана ад Генштаба Украіны пакуль не паступала. Крэмль увогуле не каментуе сітуацыю пра ўкраінскі контрнаступ з самага яго пачатку. 8 верасня ўкраінскі сцяг узняўся над вызваленай Балаклеяй, 10-га — над Купянскам. Калі інфармацыя аб узяцці УСУ Лімана і Ізюма пацвердзіцца, то атрымаецца, што за суткі ўкраінскія войскі захапілі вялікі плацдарм на левым беразе Северскага Данца.
Як заявіла кіраўнічка прэс-цэнтру Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк, на розных участках паўднёвага фронту УСУ прасунуліся на адлегласць ад двух да некалькіх дзясяткаў кіламетраў: „У хуткім часе мы абавязкова паведамім аб тых населеных пунктах, якія з радасцю сустракаюць нашых байцоў”.
Array