Выйшаў 119-ты нумар часопіса „Дзеяслоў”



У раздзеле „Паэзія” часопіс знаёміць чытачоў з паэтычнымі нізкамі Валянціны Аксак, Сяргея Законнікава, Васіля Жуковіча, Змітрака Кузменкі, Дзяніса Мацешы.

Аддзел прозы прапануе новыя творы Уладзіміра Сцяпана, Віктара Казько, Анатоля Івашчанкі і Сяргея Машанскага. Пра мастацтва Барыса Заборава, працамі якога аздоблены нумар, піша Адам Глобус.

Замежны раздзел адкрывае пачатак публікацыі рамана Сяргея Лебедзева „Край забыцця” у перакладзе Барыса Пятровіча. Уладзіслаў Гарбацкі выступіў з перакладам вершаў Фістон Мванза Мужыля, а Андрэй Наліва – апавядання Васіля Бондара „Ножык”. Працягваецца публікацыя навел Руноске Акутагавы (з японскай мовы перакладае іх Аляксандры Пятровіч).

У раздзеле “Дэбют” на суд гледачоў упершыню выносіць свае вершы маладая паэтка Вікторыя Бурак.

Публікуе “Дзеяслоў” працяг “Паслядоўніцы” Генадзя Лапаціна. З цікавасцю прачытаюць чытачы пра Белпедтэхнікум і яго навучэнцаў ва ўспамінах Міхася Каваля, які падрыхтавала Наталля Гардзіенка.

На анкету “Дзеяслова” адказвае пісьменнік Андрэй Федарэнка.

Беларускае Радыё Рацыя