На анархіста Дзмітрыя Дубоўскага распачалі новую крымінальную справу



У дачыненні да палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага распачалі новую крымінальную справу. Дзмітрый ужо асуджаны да 18 гадоў калоніі, а з канца ліпеня 40 сутак знаходзіўся ў штрафным ізалятары калоніі. Стала вядома, што яго перавялі ў СІЗА-1, што азначае пачатак новай крымінальнай справы.

Дзмітрый Дубоўскі — актывіст анархічнага руху, быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года.  Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава, абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У лютым 2021 года КДБ унёс палітвязня ў спіс „асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.