Міхась Чаропка: Мы паказваем важнасць дапамогі Украіне ў гэты момант



Толькі вольная Украіна – надзея для вольнай Беларусі. Кажа сакратар Галоўнай Управы Беларуска-амерыканскага задзіночання, намесьнік галоўнага рэдактара часопіса “Беларус” – Міхась Чаропка. Менавіта таму беларусы ЗША апошнім часам актыўна ўзаемадзейнічаюць з украінскай дыяспарай:

Я максімальна пашыраю інфармацыю, як можна дапамагчы, якімі сродкамі можна дапамагчы. І мы ладзім як мага больш па нашых сілах івэнтаў. Бо калі людзі прыходзяць, яны атрымліваюць інфармацыю, яны збіраюцца разам, яны размаўляюць і яны пашыраюць паміж сабой сродкі, якімі могуць дапамагаць. Мы паказваем важнасць дапамогі зараз у гэты момант Украіне.

Міхась Чаропка дадае, што ў Злучаных Штатах беларусы ўдзельнічаюць у сумесных украінска-беларускіх акцыях, але таксама надалей вядуць працу па папулярызацыі беларускай культуры.