Мастак Андрэй Бусел засуджаны да 13 сутак арышту
Звесткі пра затрыманне вядомага мастака і дызайнера Андрэя Бусла з’явілася 10 верасня. Суд Фрунзенскага раёна прысудзіў яму 13 содняў, пра гэта Reform.by паведамілі сябры сузнавальніка дызайн-студыі HutkaSmachnaa.

Затрымалі Андрэя Бусла позна ўвечары 8 верасня — бо яшчэ а 20.00 гадзіне ён выходзіў на сувязь.
«Мяркуем, што забралі яго позна. Бачна, што вобшуку не было, штосьці больш падобнае да беглага агляду. Ёсць спадзяванні, што забіраў яго не ГУБАЗіК», — выказалі здагадку сябры, якія наведалі кватэру мастака пасля затрымання.
Са слоў дзяўчыны, якая бачыла творцу ў РАУСе, вынікае, што забралі яго за справы HutkaSmachnaa.
Андрэй Бусел — мастак і дызайнер, вядомы праектамі студыі HutkaSmachnaa. Займаеццца стрыт-артам; яго вядомая праца ў Менску — «цягнік, які парыць» — выява цягніка паміж карпусамі завода «Гарызонт» на вуліцы Куйбышева.