Авіяцыйныя ўлады Малдовы забаранілі Air Moldova палёты ў Расею



Авіякампанія Air Moldova не зможа аднавіць палёты ў Маскву. Авіяцыйныя ўлады Малдовы забаранілі нацыянальным авіякампаніям лятаць у Расею, паведаміў у сваім блогу віцэ-прэм’ер і міністр інфраструктуры і рэгіянальнага развіцця Малдовы Андрэй Спіну.

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Малдовы ўвяло забарону на палёты ў Расею ў мэтах забеспячэння авіяцыйнай бяспекі і з улікам рашэння Еўрапейскага агенцтва па авіяцыйнай бяспецы, якое прыпыніла ўсе сертыфікаты і дазволы, выдадзеныя авіяцыйным агентам РФ.

Раней малдоўская авіякампанія Air Moldova аб’явіла аб аднаўленні рэйсаў з Кішынёва ў Маскву і назад з 1 кастрычніка. Авіязносіны паміж краінамі былі перапынены ў лютым 2022 года. Меркавалася, што палёты будуць здзяйсняцца праз Польшчу і Беларусь.