Алесь Лютыч выступіў у Варшаве
У Варшаве прайшоў акустычны канцэрт лідара беларускага рок-гурта “:B:N:” Алеся Лютыча. Госці імпрэзы пачулі не толькі любімыя песні-візітоўкі: “Хвалі”, “Дажджамі”, “Крок за крокам”, “Канюшню”, – але і каверы на “Чырвоную Ружу” (“Песняры”) і “Неба шэрае” (“Dali”).
Дарэчы, для музыкі гэта быў першы канцэрт у Варшаве пасля яго пераезду ў Польшчу, хаця і не далёка не дэбютны тут наогул.
З чым у артыста асацыююцца канцэрты у краіне, расказвае Алесь Лютыч.
– З такой прыемнай сустрэчай з сябрамі, слухачамі. І увогуле, здаецца, гэта першы такі канцэрт мой за два гады, таму і прыемга, і трошкі хвалююся, трошачкі зусім. Асацыюецца з рок-н-ролам, з тым, чым мы, я, займаліся амаль палову жыцця.
Пасля канцэрту госці падзеі затрымаліся, каб яшчэ крыху паразмаўляць з музыкам і зрабіць з Алесем Лютычам фота на памяць.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя



