Анонс праграмы „Мы бачым”: Таццяна Брыч пра пераслед актывістаў



Бярозаўская міліцыя не спыняе пераслед грамадзян па палітычных матывах. У сваім інстаграме ахоўнікі рэжыму аб´явілі ў вышук 10 асоб, якія звярнулі на сябе ўвагу. Трое з пададзеных у вышук злачынцаў за абразу прадстаўнікоў улады. Ёсць і больш грозныя артыкулы – псаванне маёмасці, распаўсюд наркотыкаў, незаконныя адносіны да зброі, чацвёра ўхілістаў ад войска.

Але ўсіх гэтых людзей аб’ядноўвае адмоўнае стаўленне да дыктатуры Лукашэнкі, гаворыць адна з расшукваемых злачынцаў, былая настаўніца вышэйшай катэгорыі з Белаазёрску Таццяна Брыч:

– Была вельмі здзіўленая і мне было смешна, што мяне шукаюць, а я схавалася ад следства, калі я нават не ведаю. Чуткі былі, што на мяне заведзеная крымінальная справа за абразу некага, але каго я дагэтуль не ведаю.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Яшчэ больш дзіўнае ў гэтай гісторыі – росшук бярозаўскімі міліцыянтамі былога менскага рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева, жыхара Менску.

Больш вы пачуеце сёння, 11 верасня ў 17.10 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.