Звыш 800 дзён правялі за кратамі берасцейскія блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін



Звыш 800 дзён  – столькі за кратамі правялі берасцейскія блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін.

Кожнаму з іх было прысуджана па тры гады пазбаўлення волі:

–  Берасцейскі блогер, аўтар ютуб-канала „Народны рэпартэр” Аляксандр Кабанаў знаходзіцца ў турме №4 горада Магілёва. Прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай затрымалі яшчэ 15 чэрвеня 2020 года. Абвінавачванне выстаўлена па частцы 1 артыкула 342 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Блогер Сяргей Пятрухін знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі №3 Віцебскай вобласці. Палітвязень быў затрыманы 16 чэрвеня 2020 года. Прад’яўлены той жа артыкул, што і блогеру Аляксандру Кабанаву. Прызначана пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя