Байцы беларускага батальёна «Тэрор» штурмам узялі вышыню «Макдональдс» на Херсоншчыне
Байцы беларускага батальёна «Тэрор» штурмам узялі вышыню «Макдональдс» на Херсоншчыне. Раней яе спрабавалі ўзяць пяць разоў.

У тэлеграм-канале батальёна выклалі відэа, прысвечанае ягоным ваенным будням.
„Беларусы стаміліся чакаць адкрыцця МакДональдса ў Кіеве і штурмам узялі «МакДональдс» на Херсоншчыне. Гэта стратэгічна важная для развіцця наступу вышыня, якую да нас намагаліся захапіць пяць разоў, круцейшая за любы Біг Мак. Ды і артпадрыхтоўка з гаўбіцай М777, шчыра кажучы, сёння гучыць лепей за музычны трэк. Дзякуй табе, марпех С., за безліміт для нас на такую музыку!», — напісала прэс-служба батальёна ў суправаджальным слове да відэа.
Беларускае Радыё Рацыя
Array