Палітзняволеную Вольгу Маёраву змясцілі ў карцар



Палітычную зняволеную Вольгу Маёраву змясцілі ў карцар. Праваабаронцы “Вясны” паведамляюць, што гэта адбылося сёння. Прычыны і тэрмін невядомыя.

Фота: t.me/viasna96

Вольгу судзяць па “справе Аўтуховіча” паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх “Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам” і “Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”. Палітзняволеная не прызнае сваю віну. Неаднаразова яе змяшчалі ў карцар і выдалялі з суда.

Нядаўна Вольга Маёрава, якая мае 56 гадоў, паведаміла, што ў яе падазраюць цукровы дыябет, але яна спадзяецца, што хвароба толькі пачынаецца і яшчэ можна затармазіць яе развіццё.