Славуты Сынковіцкі храм запрашае на фестываль “СынкаВеча”
У нядзелю, 18 верасня, каля славутай царквы Святога Архангела Міхаіла ў Сынковічах Зэльвенскага раёна, упершыню адбудзецца фестываль “СынкаВеча”. Ён будзе прысвечаны 615-годдзю Сынковіцкага храма.

У 9 гадзін пачнецца святочнае богаслужэнне, прысвечанае юбілею царквы, а потым усе мерапрыемствы, пачынаючы з 11 гадзін, пачнуць адбывацца каля славутай царквы.
Найперш, усіх вернікаў і гасцей фестывалю чакае прэзентацыя ўнікальнай кнігі настаўніцы Елкаўскай сярэдняй школы Зэльвенскага раёна Святланы Літвінчык “Сынковічы: вернасць і вера”. Пасля прэзентацыі ўсе ўдзельнікі фестывалю паглядзяць і паслухаюць канцэрты хора і ансамбля царквы Святога Архангела Міхаіла, ансамбля “Арнамент”, “Гарадзенскай капэлы”, арт-групы “Беларусы” і калектыву “Тутэйшая шляхта”, ансамбля “Песняры” і іншых выканаўцаў.
Каля Сынковіцкага храма адбудзецца рыцарскі турнір, паказальнае шоу танцаў сярэднявечча, рыцарскія забавы і г.д.
На працягу фестываля ўвесь дзень будуць працаваць рамесныя рады, майстар-класы, выставы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, падворкі сельсаветаў і сельскагаспадарчых арганізацый Зэльвенскага раёна, а таксама гандлёвыя рады.
Беларускае Радыё Рацыя