Трагічныя навіны: Беларус загінуў ва Уроцлаве. Сям’я просіць дапамогі
У нядзелю раніцай 11 верасня на вуліцы Лётнічай ва Уроцлаве адбылася аварыя са смяротным зыходам.
У аўтамабіль Honda, якім кіраваў 52-гадовы Аляксандр з Магілёва ўехаў п’яны кіроўца «Опеля». У выніку сутыкнення Honda перакулілася на трасу, а яе кіроўца не выжыў у аварыі. Мужчыны з «Опеля» былі ў парадку, але іх спыніла паліцыя. Яны мелі каля 2 праміле алкаголю ў крыві.
Жонка загінулага Юля, засталася сама з двума дзецьмі:
«Дарагія сябры, людзі з добрымі сэрцамі, так склалася сітуацыя, што я вымушана звярнуцца да ўсіх вас за дапамогай!
У панядзелак, 5 верасня, у нашу сямʼю прыйшла бяда. У дарожна-транспартным здарэнні па віне пʼянага кіроўцы загінуў мой муж. На сённяшні дзень я засталася адна з двума дзецьмі. Дачка пайшла ў першы клас, а сын толькі першы тыдзень адаптуецца ў дзіцячым садку. Да смерці мужа я падзарабляла па вечарах, але зараз пазбаўлена і гэтай магчымасці, т.к. няма з кім пакінуць дзяцей, патрабуецца праца ў першай палове дня. Галоўны карміцель сямʼі быў муж, у сутнасці мы засталіся без сродкаў існавання. Апроч ежы і штодзённых запатрабаванняў патрабуюцца фінансы на пахаванне і ў першую чаргу на паслугі адваката для падачы справы ў суд.
Цяпер нам вельмі цяжка і псіхалагічна, і фізічна, і матэрыяльна. Мне вельмі цяжка і ніякавата пісаць і прасіць аб дапамозе, але акрамя маіх дзяцей у мяне тут нікога няма. Загадзя дзякую ўсім, хто адгукнуўся за вашыя добрыя сэрцы. Любая сума, самая маленькая ў 5 злотых, мае значэнне. Нас бо шмат, а разам мы – сіла!»
Дапамагчы можна наступным чынам:
Збор сродкаў на рахунак STOWARZYSZENIA BIAŁORUSKI ZWIĄZEK SOLIDARNOŚCI:
96 1090 2499 0000 0001 4782 6382
BUKOWICE 32, 56-120 BRZEG DOLNY
Tytułem: Darowizna na cele statutowe. Pomoc społeczna białoruskiej rodzinie w potrzebie.
Беларускае Радыё Рацыя




