Палітзняволенаму берасцейцу Івану Кузюру прысудзілі калонію



Палітзняволенага берасцейца асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму па т.з. „справе Зельцэра”. Вырак Івану Кузюру вынес суддзя Іванаўскага раёну Мікалай Стасевіч.

Івана прызналі вінаватым у „абразе прадстаўніка ўлады”. Таксама ён мусіць выплаціць штраф 100 базавых велічынь (3200 рублёў). Мабільны тэлефон палітвязня канфіскаваны, паведамляе ПЦ Вясна.

Нагадаем, што справа Зэльцэра тычыцца камэнтароў у інтэрнэце пасля перастрэлкі ў менскай кватэры між IT-спецыялістам Андрэем Зельцэрам і супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком.