Два гады таму берасцейцы зладзілі „карагод”
Два гады – столькі прайшло з моманту правядзення „карагоду” у Берасці на перакрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. На „Маршы герояў” спявалі і танчылі, а для разгону быў выкарыстаны вадамёт.

Па выніках карагоду была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь або Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Справа атрымала назву „справа карагодаў”.
Асуджана звыш сотні чалавек, большая частка з якіх прызнаная палітвязнямі і дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Праваабаронцы адзначаюць, што гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі. Справа была падзеленая на часткі, у кожнай з іх судзілі да дзясятка чалавек. Суды цягнуліся амаль што год, паколькі штораз узнікалі новыя фігуранты.
Беларускае Радыё Рацыя