Рыгор Юдзін: Калі Расея прайграе – Беларусь выйдзе з-пад яе ўплыву
Як перадае Мінабароны Вялікабрытаніі, вайна ва Украіне аслабіла магчымасць Расеі супрацьстаяць NATO.

Ці можа азначаць паступовая параза Расеі ў вайне з Украінай шанец для Беларусі выйсці з-пад уплыву краіны-суседкі? Кажа прафесар і сацыёлаг Рыгор Юдзін:
– Думаю, што з вялікай верагоднасцю можа ў Беларусі пачацца. Калі дзве гэтыя сілы, якія насамрэч змагаюцца на ўсёй прасторы, адна ўмоўна „імперская”, а другая ўмоўна „рэспубліканская”. Мы бачым, што ў Беларусі змаганне набліжаецца да такой гарачай фазы. Мы ж разумеем чаму беларускія добраахвотнікі ваююць ва Украіне, дзе яны б хацелі ўжыць гэтую зброю.
На думку эксперта, імаверная перамога Расеі ў вайне супраць Украіны прынясе новыя страсенні глабальнага парадку, калі ў Тайвані ці Турцыі распачнуцца лакальныя канфлікты. Акрамя гэтага відавочны сусветны ядравы крызіс, які вымагае перагляду ўсёй сістэмы і недапушчэння перамогі Расеі ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Array