Аляксандр Краўчук: Змест Канстытуцыі Беларусі нават для чыноўнікаў малавядомы



Чаму амаль для ўсіх беларускіх грамадзян, у тым ліку чыноўнікаў і сілавых структур, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь незнаёмая і нецікавая? Гэты галоўны звод законаў, які гарантуе правы і свабоды грамадзянам Беларусі, дастойны ўзровень жыцця і абарону кожнага чалавека краіны, не стаў папулярным і вядомым, – кажа інвалід 2 групы з вёскі Дзевяткі Кобрынскага раёна Аляксандр Краўчук.

– Гэта ўсё адбываецца, як я думаю, з-за недальнабачнай і непісменнай, мне здаецца, палітыкі ў нашай дзяржаве. Калі людзі, якія кіруюць краінай, не могуць на сваім узроўні дамовіцца і жыць у міры з іншымі.

Паводле Аляксандра Краўчука, у сённяшняй Беларусі Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь існуе сама па сябе, народ сам па сабе. А кіруе ўсім адзін чалавек, якому не да законаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя